viasna on patreon

Дэпутат падтрымаў украінскую дыяспару ў Баранавічах

2012 2012-01-19T19:10:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/radaukraina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэпутат Валынскай абласной рады Ігар Гузь падтрымаў украінскую дыяспару ў Баранавічах і яе кіраўніка Міколу Чарнавуса.

Ігар Гузь накіраваў дэпутацкі запыт ў Міністэрства замежных спраў Украіны, амбасадару Украіны ў Рэспубліцы Беларусь і Генеральнаму консулу Украіны ў Брэсце. Дэпутат Гузь звяртае ўвагу на нерэгістрацыю грамадскага аб’яднання “Кабзар” у Баранавічах, якому гарадскія ўлады адмаўляюць у памяшканні для юрыдычнага адрасу.  А сам кіраўнік аб’яднання Мікола Чарнавус падвяргаецца пераследу за грамадскую дзейнасць.

Украінскі дэпутат  просіць дзяржаўных асоб паспрыяць у атрыманні на ільготных умовах памяшкання для Баранавіцкага грамадскага аб’яднання “Кобзар” і спыненні пераследу Міколы Чарнавуса.

 Ігар Гузь нагадвае, что на Украіне беларускім грамадскім арганізацыям арэнда памяшкання абыходзіцца  1 грыўну  ў месяц, у той час, як з украінскай дыяспары ў Баранавічах толькі за магчымасць арэндаваць памяшканне праз аўкцыён патрабуюць  9 000 грывен – гэта 10 мільёнаў беларускіх рублёў.

Свой пратэст у падтрымку Чарнавуса выказаў і Дом украінцаў  Берасцейшчыны.

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства