viasna on patreon

Шведскаму палітыку адмовілі ў беларускай візе

2012 2012-01-20T09:33:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/stop.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыал-дэмакратычнай партыі (Грамада) і рэгіянальнай арганізацыі Свабоднага прафсаюза Беларускага выказваюць пратэст у сувязі з адмовай беларускай амбасады ў Стакгольме выдаць візу шведскаму палітыку Ларсу-Ове Янсану, які збіраўся наведаць Брэсцкі рэгіён.

 

Як адзначыў лідар брэсцкіх сацыял-дэмакратаў Ігар Маслоўскі, на працягу дзесяцігадовага рэгіянальнага супрацоўніцтва партыйных арганізацый Швецыі (зямля Вермланд) і Беларусі (Брэсцкая вобласць) не было ніякіх прэтэнзій да замежных гасцей з боку беларускіх уладаў, тым больш, што ўсе сумесныя праграмы тычацца адукацыйнага і культурнага накірункаў. “Таму адмова Ларсу-Ове Янсану ў беларускай візе без якіх-небудзь тлумачэнняў выклікае сур’ёзную занепакоенасць і ў чарговы раз стварае негатыўны імідж Беларусі ў вачах міжнароднай супольнасці”, - сцвярджае Ігар Маслоўскі. Паводле яго словаў, брэсцкія сацыял-дэмакраты і сябры СПБ  звярнуліся ў Міністэртва замежных спраў Беларусі з заклікам выправіць згаданую сітуацыю і прынесці прабачэнні шведскаму палітыку. Разам з тым, упэўнены Ігар Маслоўскі, супрацоўніцтва з калегамі з Шведскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі і прафсаюзнымі актывістамі гэтай краіны будзе працягнута, але ж візавы інцыдэнт можа скарэктаваць ажыццяўленне некаторых супольных праектаў.

 
Прааабаронцы адзначаюць, што гэта не першы выпадак адмовы ў атрыманьні візы для шведскіх палітыкаў і прафсаюзных актывістаў. Так, 11 верасьня 2011 года Амбасада Беларусі ў Швецыі анулявала візы чатыром чальцам дэлегацыі шведскіх прафсаюзаў, якія меліся наведаць Брэсцкую вобласць па запрашэньні сваіх беларускіх калег.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства