Народны дэпутат БХД змагаецца за чыстае паветра ў Паставах
https://spring96.org./be/news/49232
2012
2012-01-20T11:33:48+0300
2012-01-20T11:33:48+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Актывіст аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Уладзімір Казлоўскі распачаў у Паставах збор подпісаў супраць будаўнітва ў горадзе ля малаказаводу ачышчальных пабудоваў.
Паводле яго словаў, пасля пачатку будаўніцтва ў раёне малаказаводу стала немагчыма знаходзіцца ад вялікага смуроду, які ідзе ад будоўлі. Уладзімір Казлоўскі паведаміў, што мясцовыя жыхары вельмі незадаволеныя гэтым. "Яны цяпер не могуць адчыніць ні вакна, ні форткі ўў дамах, бо пасля немагчыма знаходзіцца ў памяшканні", - адзначыў ён.
Пры гэтым пры моцным ветры смурод з будоўлі даходзіць нават да цэнтру Паставаў.
На наступным тыдні Уладзімір Казлоўскі плануе перадаць сабраныя подпісы ў райвыканкам.