viasna on patreon

Абскарджанне па справе аб запаленых свечках прызначана на канец студзеня

2012 2012-01-23T10:01:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/znich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Арцём Мархасёў, які за запаленыя ў Бабруйску на Дзяды свечкі быў пакараны штрафам на 700 тысяч беларускіх рублёў, атрымаў ліст з Магілёўскага абласнога суда.

Бабруйчанін расказаў, што разгляд справы па яго скарзе прызначылі на 31 студзеня, на 9.30 раніцы.

– Не ведаю, ці атрымаецца ў мяне паехаць на суд, але буду імкнуцца. Разглядаць будуць адразу справу ўсіх чатырох пакараных за свечкі. Я заўсёды спадзяюся на лепшае, таму чакаю, што суддзя абласнога суда будзе не такі баязлівы, як Таццяна Тарабуева, якая прызнала нас вінаватымі ў парушэнні Закона аб масавых мерапрыемствах. Хацелася б каб суды працавалі па закону, а не па просьбах аддзела ідэалогіі, - адзначыў Арцём Мархасёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства