БАЖ падрыхтаваў агляд “Парушэнні правоў журналістаў і СМІ ў 2011 г.”
Новы выпуск электроннага бюлетэню “СМІ ў Беларусі”, прысвечаны парушэнням правоў журналістаў цягам мінулага года, даступны ў pdf на беларускай, англійскай і рускай мовах у раздзеле “Маніторынгі”.
“Вызначальны ўплыў на развіццё сітуацыі са СМІ ў Беларусі ў 2011 г. зрабіў палітычны і эканамічны крызіс у краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2011 г. і наступных рэпрэсій супраць апазіцыі і грамадзянскай супольнасці”, - гаворыцца ў аглядзе.
Паводле БАЖ, найбольш сур’ёзнымі парушэннямі правоў незалежных СМІ і журналістаў у 2011 г. былі:
- крымінальны пераслед журналістаў;
- масавыя затрыманні журналістаў у часе акцый пратэсту на працягу ўсяго 2011 г.;
- пазбаўленне «Аўтарадыё» права на вяшчанне і зыскі аб спыненні выпуску газет «Народная воля» і «Наша Ніва»;
- вяртанне ў Беларусь «чорных» спісаў артыстаў, літаратараў, музыкаў;
- абмежаванне свабоды дзейнасці ў інтэрнэце;