viasna on patreon

Дзяржаўныя СМІ праваабаронцам не адказалі

2012 2012-01-23T17:01:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/smi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ініцыятыву па стварэнні адмысловых праваабарончых рубрык у рэгіянальных СМІ Салігоршчыны дзяржаўныя і праўладныя інфармацыйныя рэсурсы праігнаравалі.

У снежні, напярэдадні Дня правоў чалавека, салігорскія праваабаронцы звярнуліся ў мясцовыя дзяржаўныя і недзяржаўныя медыі з прапановай стварэння адмысловых праваабарончых рубрык. Мясцовыя прадстаўнікі БХК накіравалі свае звароты ў рэдакцыі рэгіянальных газет “Шахцёр”, “Лідэр-Прэс”, “Калійшчык Салігорска”, “Інфа-Кур’ер”, Салігорскаму тэлеканалу, а таксама інфармацыйным сайтам “САЛІГОРСК.org” і “Электронны Салігорск”.

Адказы на прапанову ўдалося атрымаць толькі ад рэдакцый газеты “Інфа-Кру’ер” ды сайту “САЛІГОРСК.org”. У лістах адзначаецца, што выданні рэгулярна змяшчаюць публікацыі дадзенай тэматыкі і гатовыя да супрацоўніцтва па канрэтных выпадках. Больш за тое, на сайце газеты “Інфа-Кур’ер”  у апошні час быў адкрыты раздел “Прававед”, дзе чытачы могуць знайсці карысныя прававыя парады і даведкі.

Рэдакцыі астатніх СМІ рэгіёну сваіх адказаў на прапановы праваабаронцаў не далі. На думку мясцовых прадстаўнікоў БХК, найбольшую шкоду ўстрыманне дзяржаўных ды праўладных медыяў ад кантактнаў з праваабарончым рухам прынясне звычыайным грамадзянам.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства