viasna on patreon

Барысаўскія партыйцы вырашылі назіраць за выбарамі

2012 2012-01-23T17:41:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/naziralniki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На прайшоўшым у мінулую нядзелю справаздачна-выбарным сходзе сябры Барысаўскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі вырашылі арганізаваць назіранне за парламенцкімі выбарамі і далучыцца да байкоту.

Пакуль фармат самой кампаніі байкатавання выбараў арганізацыяй яшчэ не выпрацаваны. Але ўсе сябры Барысаўскай гарадской арганізацыі пагадзіліся з тым, што неабходна арганізаваць сетку назірання на выбарчых участках. Такі досвед у арганізацыі ёсць.

«Наша арганізацыя ўжо арганізоўвала сетку назірання за выбарамі розных узроўняў на Барысаўшчыне, - распавёў старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі АГП Міхаіл Васільеў. - Да прыкладу, на апошніх выбарах - прэзідэнцкіх 2010 года - кожны сябра арганізацыі ўдзельнічаў у назіранні. Людзі гэта адукаваныя, выхаваныя, якія ведаюць выбарчае права, і прынцыповыя. Так што іх назіранне - не простая фармальнасць. І не задзейнічаць такі рэсурс на маючых адбыцца выбарах было б не правільна ».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства