viasna on patreon

Георгій Станкевіч абскарджвае штраф за "Крывінку"

2012 2012-01-23T19:18:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/stankevich.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Георгій Станкевіч

Георгій Станкевіч

Бешанковіцкі райсуд прысудзіў рэдактару і выдаўцу самвыдатаўскай газеты штраф памерам 1 400 000 рублёў за нібыта незаконны яе распаўсюд. Георгі Станкевіч падаў касацыйную скаргу ў Віцебскі абласны суд, дзе згадаў парушэнні падчас судовага працэсу.

 

Спадар Станкевіч просіць адмяніць судовую пастанову, бо суддзя Вольга Белавус па сутнасці адмовіла яму ў праве на абарону ў судзе. У яго была заключана дамова з адвакатам, які быў заняты ў той дзень, на які суддзя Белавус прызначыла працэс. Перанесці суд на іншы дзень яна не пагадзілася, заявіўшы, што да Георгія Станкевіча могуць выклікаць іншага абаронцу. Але і гэта не было зроблена.

 

Георгі Станкевіч на знак пратэсту пакінуў судовую залу, і пастанова была агалошана ў яго адсутнасць.

 

Нагадаем, суд разьбіраў адміністрацыйную справу, распачатую нібыта на падставе ананімнай скаргі ў міліцыю. Як патлумачылі спадару Станкевічу, на яго паступілі скаргі за незаконны распаўсюд "Крывінкі": маўляў, дзве спадарыні знайшлі ў сваіх паштовых скрынях выданне, на якое яны не падпісваліся, і былі гэтым вельмі абураныя.

 

Георгія Станкевіча затрымалі 5 лістапада, і амаль два месяцы працягвалася судовае разбіральніцтва. Суддзя Вольга Белавус мусіла вярнуць першы міліцэйскі пратакол на дапрацоўку, бо ён быў складзены непісьменна -- і гэта зацягнула судовы працэс. Ён завяршыўся толькі 6 студзеня, у апошні дзень прадугледжанага заканадаўствам тэрміну даўніны за адміністрацыйнае правапарушэнне. Суддзя відавочна спяшалася з пастановай, таму, відавочна, і не пагадзілася перанесці разгляд на іншы дзень, калі адвакат спадара Станкевіча быў бы вольны.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства