viasna on patreon

Мілінкевіч: Нобелеўская прэмія – Алесю Бяляцкаму

2012 2012-01-24T16:48:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

"Справа кіраўніка Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага разглядалася ўчора дэпутатамі Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы ў Страсбургу," - паведаміў запрошаны на паседжанне лідар руху "За свабоду" Александр Мілінкевіч.
І шмат якія дэпутаты Рады накіравалі ў Нобелеўскі камітэт з абгрунтаванай прапановай вылучыць беларускага праваабаронцу да Нобелеўскай прэміі міру.
Аляксандр Мілінкевіч:
- Практыка ў Беларусі была заўсёды такая, што калі чалавек уносіць кампенсацыю за парушэнне або нібыта за парушэнне закона, то змяняюць пакаранне. З Алесем Бяляцкім так не адбылося. Відавочна, што справа палітычная. Улада проста дэманструе, што кожны, хто будзе абараняць апанентаў, сам будзе асуджаны. Страх не дапаможа ўладзе. Лепшым жыццё ў Беларусі дубінкамі яны не зробяць.
У сувязі з тым, што яшчэ да канца гэтага тыдня можна пасылаць ў Нобелеўскі камітэт прапановы кандыдатаў да Нобелеўскай прэміі, шмат якія дэпутаты Парламенцкай Асамблеі схіляюцца да вылучэння кандыдатуры Алеся Бяляцкага.
- І ўжо я ведаю, што шмат дэпутатаў з розных краінаў пачалі пісаць пасля гэтай дыскусіі ў падтрымку Алеся ў Нобелеўскі камітэт. Вельмі важна падтрымаць яго ў гэтым. І для Беларусі было б вельмі важна атрымаць Нобелеўскую прэмію. Ён цалкам адпавядае ўсім крытэрыям Нобелеўскіх прэмій.
Чакаецца, што заўтра на паседжанні Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы ў Страсбугу будзе разглядацца беларускае пытанне. Згодна з дакументам, падрыхтаваным дакладчыкам у справе Беларусі Андрэсам Гэркелям, усім удзельнікам Рады Еўропы будзе прапанавана далучыцца да палітыкі санкцыяў у дачыненні да Беларусі, пакуль не будуць вызвалены палітычныя вязні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства