Для аршанскіх уладаў закон не пісаны
https://spring96.org./be/news/49302
2012
2012-01-24T17:24:19+0300
2012-01-24T17:24:19+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/orsha-logo.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як мы ўжо пісалі, актывісты партыі «Справядлівы свет» падалі заяўкі на правядзенне 28 студзеня ў Оршы чатырох пікетаў супраць пагаршэння эканамічнага становішча грамадзян. У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, адказ на падобныя заяўкі павінен быць дадзены не пазней, чым за 5 сутак да пачатку масавага мерапрыемства.
Тым не менш, па стане на 24 студзеня, гэта значыць, за 4 дні да акцый, ніхто з заяўнікаў адказу з Аршанскага гарвыканкама не атрымаў. Такім чынам можна сцвярджаць, што гарадскія ўлады Оршы парушылі ўстаноўленыя законам тэрміны.