viasna on patreon

Еўракамісар Фюле выказаў занепакоенасць з нагоды палітычнага пераследу "Вясны"

2012 2012-01-25T10:46:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/fule-viasna-fidh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жан-Мары Рог і Саша Кулаева (FIDH), Валянцін Стэфановіч ("Вясна") і Штэфан Фюле падчас сустрэчы ў Бруселі 24.01.2012

Жан-Мары Рог і Саша Кулаева (FIDH), Валянцін Стэфановіч ("Вясна") і Штэфан Фюле падчас сустрэчы ў Бруселі 24.01.2012

Заява прэс-службы Еўрапейскага камісара па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфана Фюле

Беларусь: Еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле сустрэўся з прадстаўніком ПЦ "Вясна"

Брусель - Еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле сустрэўся з намеснікам старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцінам Стэфановічам, каб абмеркаваць становішча праваабаронцаў у Беларусі.

Спадар Фюле яшчэ раз выказаў падтрымку мужнай працы праваабаронцаў Беларусі, якія, нягледзячы на ўсё больш цяжкія ўмовы працы, працягваюць змагацца на "перадавой", абараняючы дэмакратычныя прынцыпы і правы чалавека. У гэтым кантэксце Еўрапейскі камісар выказаў занепакоенасць з нагоды палітычна матываваных пераследаў Праваабарончага цэнтра "Вясна".

Гэтая сустрэча адбылася адразу ж пасля таго, як Менскі гарадскі суд адмовіў у задавальненні касацыйнай скаргі найвядомейшага праваабаронцы, старшыні ПЦ "Вясна" і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алеся Бяляцкага, якога 24 лістапад 2011 года асудзілі да пазбаўлення волі па палітычна матываваным абвінавачанні, што стала следствам яго працы па падтрымцы ахвяраў палітычных рэпрэсій.

Еўракамісар Фюле выказаў глыбокую занепакоенасць з нагоды гэтага рашэння і яшчэ раз заклікаў беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць сп. Бяляцкага, а таксама зняць з яго ўсе абвінавачанні, таксама як і з яго намесніка Валянціна Стэфановіча.

Камісар Фюле яшчэ раз падкрэсліў сваю асабістую рашучасць узмацніць супрацоўніцтва з беларускай грамадзянскай супольнасцю і з тымі грамадзянамі Беларусі, якія падтрымліваюць рэформы і мадэрнізацыю краіны, з тым, каб разам працаваць над вяртаннем краіны ў еўрапейскую сям'ю дэмакратычных нацый.
 
На здымку: Жан-Мары Рог І Саша Кулаева (FIDH), Валянцін Стэфановіч ("Вясна") і Штэфан Фюле падчас Сустрэчы 24.01.2012 у Бруселі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства