Следства па крымінальнай справе Сяргея Каваленкі завяршылася
24 студзеня следчыя дзеянні па справе віцебскага сябра КХП БНФ былі скончаныя. Пра гэта жонцы Алене Каваленка паведаміў адвакат зняволенага ў СІЗА актывіста, які з 19 снежня трымае галадоўку пратэсту супраць несправядлівага, на яго меркаванне, абвінавачання.
Цяпер крымінальную справу перададуць у пракуратуру Першамайскага раёну.
Тым часам актывіст па-ранейшаму знаходзіцца ў СІЗА, раз на суткі яго прымусова кормяць праз зонд, яле стан ягонага здароўя дужа непакоіць родных.
"Ніякага адказу пра змену меры стрымання – каб Сяргея выпусцілі пад грашовы заклад – мы не атрымалі. З абласнога следчага камітэту нам толькі апісалі, што перадаюць нашу заяву ў Першамайскі райаддзел. У шпіталь мужа пераводзіць таксама адмаўляюцца, кажуць, што ў гэтым няма пільнай патрэбы", -- распавяла Алена Каваленка.
Актывіст знаходзіцца ў віцебскім СІЗА з 22 снежня. Яго змясцілі пад варту пасля таго, як была распачата крымінальная справа паводле артыкулу 415: апазіцыянера абвінавачваць у парушэнні рэжыму “хатняй хіміі” -- умоўнага пакарання, прысуджанага яму за вывешванне на гарадской елцы ў студзені 2010 году бел-чырвона-белага сцягу.
Адвакат Пётр Каваленка (ён цёзка па прозвішчы свайго падабароннага) падаў хадайніцтва, каб крымінальную справу супраць Сяргея Каваленкі спынілі. На ўсе папярэднія падобныя звароты пакуль былі атрыманыя толькі адмовы.