Халіп: Саньнікаў падпісаў прашэньне да Лукашэнкі
Былы кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў напісаў прашэньне на імя Аляксандра Лукашэнкі.
Прашэньне 20 лістапада «пагрозамі і катаваньнямі выбілі з Андрэя», заявіла ягоная жонка Ірына Халіп.
24 студзеня ў калёніі «Віцьба-3» з Саньнікавым сустрэліся жонка Ірына Халіп і ягоная маці.
Халіп паведаміла, што Саньнікаў «выглядае вельмі дрэнна, нібыта адсядзеў 10 год у сталінскіх лягерах».
Ірына кажа, што ў іх не было магчымасьці пагаварыць пра ўмовы
ўтрыманьня, бо ўвесь час за спатканьнем сачыў прадстаўнік адміністрацыі
калёніі.
У часе спатканьня Халіп напісала на паперцы пытаньне, ці былі пагрозы сям’і. Саньнікаў кіўнуў галавой.
Паводле Халіп, Саньнікаў прыклаў да шкла паперку, на якой было напісана: стаіць пытанье пра выратаваньне майго жыцьця.
Яна перакананая, што ўлады хочуць фізычна зьнічшыць Андрэя Саньнікава, Міколу Статкевіча і Зьмітра Бандарэнку.
Халіп кажа, што яна не разумее, чаму Аляксандар Лукашэнка не распавёў
пра ліст Саньнікава на гадавой прэсавай канфэрэнцыі ў сьнежні