Фотафакт: Праваабаронцы арганізавалі дыскусію з удзелам еўрадэпутатаў
У Бруселі 24 студзеня Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) арганізавала дыскусію па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі з удзелам дэпутатаў Еўрапейскага Парламента і прадстаўнікоў Еўрапейскай камісіі.
Еўрадэпутаты выказалі салідарнасць з беларускім праваабаронцам, асуджаным па палітычных матывах.
Саша Кулаева (FIDH), Яцэк Пратасевіч, Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага Парламента і Прэзідэнт Дэлегацыі Еўрапейскага Парламента па супрацоўніцтве з Рэспублікай Беларусь, і Валянцін Стэфановіч (ПЦ "Вясна")
Барбара Лохбіллер (Партыя Зялёных Германіі), Прэзідэнт падкамісіі па правах чалавека Еўрапейскага Парламента, і Валянцін Стэфановіч (ПЦ "Вясна")
Вернер Шульц (Партыя Зялёных Германіі), сябра Камісіі замежных спраў Еўрапейскага Парламента
Нагадаем, 23 - 25 студзеня 2012 г. намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч і кіраўнік аддзела Усходняй і Цэнтральнай Азіі Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Саша Кулаева прымаюць удзел у шэрагу сустрэч з прадстаўнікамі Еўракамісіі, дэпутатамі і супрацоўнікамі Еўрапейскага Парламента, а таксама нацыянальнымі дэлегацыямі Еўрапарламента. Сустрэчы арганізаваны Брусельскім офісам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека пры ЕС.