viasna on patreon

“Вясна” катэгарычна пратэстуе супраць катаванняў, пагрозаў, шантажу і іншых недапушчальных спосабаў ціску і ўздзеяння на палітвязняў

2012 2012-01-25T18:22:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/viasnalogo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

ЗАЯВА ПРАВААБАРОНЧАГА ЦЭНТРУ “ВЯСНА”

25 студзеня 2012 г.

Мінск

Праваабарончы цэнтр “Вясна” катэгарычна пратэстуе супраць катаванняў, пагрозаў, шантажу і іншых недапушчальных спосабаў ціску і ўздзеяння на палітвязняў.

Асаблівую заклапочанасць выклікае заява жонкі экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава -- Ірыны Халіп аб тым, што жыццё зняволенага палітыка знаходзіцца пад пагрозай,  у дачыненні да яго ўжываюцца катаванні і бесчалавечнае абыходжанне. Мы ўспрымаем нядопуск адвакатаў да Андрэя Санікава, які меў месца да апошняга часу, як прамое пацверджанне заявы, зробленай жонкай палітвязня.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з разуменнем ставіцца да напісання палітычнымі вязнямі заяваў аб памілаванні, тым больш калі яны напісаныя пад пагрозай ужывання катаванняў у дачыннені да іх саміх ці членаў іх сям’і. Мы падтрымліваем любыя захады, скіраваныя на найхутчэйшае іх вызваленне.

Як фактар дадатковага ціску на палітвязняў мы расцэньваем беспадстаўную і незаконную змену рэжыму адбыцця пакарання Міколу Статкевічу, Мікалаю Аўтуховічу і Яўгену Васьковічу.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе неадкладнага вызваленння ўсіх палітычных вязняў і пакарання вінаватых у грубым парушэнні іх правоў, ужыванні катаванняў і незаконай змене рэжыму адбыцця пакарання.

Мы заклікаем міжнародныя арганізацыі і ўрады дэмакратычных краін ставіць абавязковай умовай аднаўлення любых кантактаў з афіцыйнымі асобамі Беларусі неадкладнае вызваленне і рэабілітацыю ўсіх палітычных зняволеных.   

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства