viasna on patreon

Сетка Дамоў правоў чалавека заклікала беларускія ўлады вызваліць Алеся Бяляцкага

2012 2012-01-26T13:43:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/hrhn-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 студзеня Мінгарсуд разгледзеў касацыйную скаргу праваабаронцы Алеся Бяляцкага, асуджанага на 4,5 гады турмы. Прысуд пакінулі без зменаў.

У гэты ж дзень шэраг арганізацый, якія з’яўляюцца членамі і партнёрамі Сеткі Дамоў правоў чалавека, заклікалі беларускія ўлады неадкладна вызваліць і зняць усе абвінавачанні супраць праваабаронцы Алеся Бяляцкага, цалкам рэабілітаваць яго і забяспечыць бесперашкодную дзейнасць у галіне правоў чалавека.

“Мы расцэньваем утрыманне пад вартай Алеся Бяляцкага са жніўня 2011 года як прамы вынік яго законнай праваабарончай дзейнасці ў Беларусі”, - сказана ў закліку.

Поўны тэкст закліка чытайце ў далучаным файле.

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства