Старшыня АБСЕ заклікае вызваліць Алеся Бяляцкага
Старшыня АБСЕ сп. Эйман Гілмар выказаў шкадаванне з нагоды адмовы ў задавальненні касацыйнай скаргі на прысуд старшыні ПЦ “Вясна” Алесю Бяляцкаму.
“Чалавека нельга пераследаваць за абарону правоў чалавека. Гэтая справа – прыкрае адлюстраванне стану правоў чалавека ў Беларусі і вынік абмежаванняў свабоды асацыяцыяў у краіне. Я заклікаю беларускія ўлады неадкладна вызваліць Алеся Бяляцкага, а таксама ўсіх астатніх актывістаў грамадзянскай супольнасці і палітычных апанентаў”, – адзначыў старшыня АБСЕ, які адначасова з’яўляецца Міністрам замежных справаў Ірландыі.
Пры гэтым сп. Гілмар дадаў, што “няспыннае разбурэнне правоў чалавека ў краіне выклікае вялікую занепакоенасць. Пераследуючы праваабаронцаў і абмяжоўваючы свабоду асацыяцыяў, Беларусь парушае свае абавязальніцтвы ў межах АБСЕ”.