viasna on patreon

МЗС Францыі асуджае пацвярджэнне прысуду Бяляцкаму

2012 2012-01-26T16:59:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/francyja_mzs.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Улады Францыі расчараваныя рашэннем беларускага суда, які пацвердзіў прысуд аб пазбаўленні волі праваабаронцу Алесю Бяляцкаму. Пра гэта 25 студзеня 2012 г. заявіў прадстаўнік французскага МЗС Бернар Валеро:

“Францыя асуджае рашэнне суда пацвердзіць прысуд да 4,5 гадоў турмы Алеся Бяляцкага, асуджанага за яго праваабарончую дзейнасць і за працу праваабарончага цэнтра" Вясна ", які ён узначальвае. Францыя таксама шкадуе пра пераслед, якому падвяргаюцца прадстаўнікі гэтага цэнтра і яго віцэ-прэзідэнт Валянцін Стэфановіч.

Францыя заклікае Беларусь вярнуць свабоду ўсім людзям, якія апынуліся за кратамі праз свае палітычныя перакананни або з-за таго, што яны абараняюць грамадзянскую супольнасць і правы чалавека.

Беларусь павінна выконваць грамадзянскія і палітычныя правы ўсіх сваіх грамадзян у адпаведнасці з усімі міжнароднымі абавязацельствамі”.

На гэтым тыдні калегія Мінскага гарадскога суда пацвердзіла прысуд Першамайскага суду сталіцы аб пазбаўленні волі беларускага праваабаронцы А. Бяляцкага, нягледзячы на пакрыццё ім нанесенай шкоды.

Калегія суда разгледзела касацыйную скаргу Алеся Бяляцкага і не знайшла падстаў для яе задавальнення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства