У рэйтынгу свабоды прэсы Беларусь скацілася на 168-е месца з 179 краін
Сітуацыя ў нашай краіне горшая, чым на Кубе і ў Самалі.
У рэйтынгу свабоды прэсы Беларусь скацілася на 168-е месца. Спіс складзены «Рэпарцёрамі без межаў». Год таму наша краіна была на 154-м месцы.
Эксперты адзначылі, што сярод еўрапейскіх краінаў сітуацыя пагаршаецца ў Беларусі і Турцыі. Адзначаецца, што пасля падзеяў 19 снежня 2010 года ў Мінску прайшлі масавыя пратэсты. Актывісты атрымалі рэальныя і ўмоўныя тэрміны пазбаўлення волі, а на прэсу пачаліся сапраўдныя ганенні. «Больш за 100 журналістаў і блогераў было арыштавана», — напісана ў экспертным заключэнні. Сітуацыя ў Беларусі параўноваецца з азербайджанскай.
Істотна апусцілася (з 20-га на 47-е месца) ЗША, дзе падчас разгону акцый «Захапі Уол-стрыт» пацярпелымі часта былі журналісты.
Лідарамі рэйтынгу з’яўляюцца Фінляндыя і Нарвегія, а трэцяе і чацвёртае месца падзялілі Эстонія і Галандыя.
У апошняй тройцы, як і год таму, Туркменістан, Паўночная Карэя і Эрытрэя.