Дэпутат Бабруйскага гарсавету і былы настаўнік гісторыі Аляксандар Чыгір у цэнтры гораду правёў акцыю пратэсту супраць ягонага звальненьня
31 жніўня апоўдні ў цэнтры Бабруйску быў затрыманы дэпутат мясцовага гарсавету, былы настаўнік САШ №8 Аляксандар Чыгір, які прыкаваў сябе ланцугом да ліхтарнага слупа перад гарвыканкамам у знак нязгоды са сваім звальненьнем з працы. Таксама супрацоўнікі міліцыі затрымалі 12 журналістаў 10 беларускіх грамадзянаў (журналісты з агенцтва БелаПАН, выданьняў "Навінкі", "Салідарнасьць", з Радыё Свабода, інтэрнэт-рэсурсу "Індымэдыя", з газэты "Бобруйский курьер"), а таксама двое грамадзянаў Расейскай Фэдэрацыі (адна з іх журналістка "Навінак" Насьця Неказакава). Улады пастараліся зьнішчыць з памяці лічбавых камэр журналістаў усе фатаздымкі з месца акцыі. Аднак у Інтэрнэце ўсё ж такі зьвіліся некалькі фатаздымкаў затрыманьня міліцыянтамі былога кіраўніка штаба Мілінквіча ў Бабруйску .
Як паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА, грамадзкаму актывісту інкрымінавалі парушэньне артыкула 167 Кодэксу аб адміністрацыйных парушэньнях правядзеньне несанкцыянаванага мерапрыемства. Але, паколькі Чыгір зьяўляецца дэпутам Бабруйскага гарадзкога Савета, пракурор ня ўзяў на сябе адказнасьць за яго арышт. Такім чынам бацька трох дзяцей быў адпушчаны на волю. Па словах Чыгіра, мяркуючы па агрэсіўнасьці міліцыянтаў, ён быў упэўнены, што скончыцца скарасьпелым судом ды "суткамі".
Суд адбудзецца над Максімам Буйніцкім, актывістам "Маладога Фронту", які прысутнічаў на акцыі пратэсту Чыгіра.
Судзіць, аднак, будуць затрыманага на акцыі пратэсту з ім маладафронтаўца Дзяніса Буйніцкага.