Статкевіча пасьля турэмнага карцэра перавялі ў сьледчы ізалятар
Марына Адамовіч мае сваю вэрсію адносна таго, чаму яе мужа Мікалая Статкевіча пасьля карцэру не вярнулі ў турму, а накіравалі ў адзіночку ў сьледчым ізалятары:
«Бывалыя людзі тлумачаць гэта вельмі проста: што зьмясьцілі ў ізалятар,
каб не было як камунікавацца. Бо ў турме гэта больш наладжана, чым
ў ізалятары. Адтуль дакладна цыдулку не прышлеш».
Былога кандыдата на прэзыдэнты Мікалая Статкевіча ў пачатку месяца
перавялі з Шклоўскай калёніі ў Магілёўскую турму, у больш жорсткія
умовы, і там адразу пасадзілі ў карцэр за парушэньні, нібыта зробленыя
яшчэ ў калёніі. Пасьля адбыцьця карцэру палітвязень мусіў вярнуцца
ў турэмную камэру, але, як сьцьвярджае Марына Адамовіч, апынуўся
ў камэры-адзіночцы ў будынку сьледчага ізалятару, які знаходзіцца
за адным плотам з турмой. «Ведаю, што пасьля карцэру ён хоць крыху
адагрэўся», — кажа Марына Адамовіч.
«Тое, якім я яго ўбачыла, і першая ягоная фраза, што ён ужо
не спадзяваўся нас убачыць, мяне літаральна зьнічтожылі. Я ужо пасьля
гэтага мала што разумела. Добра, што побач была Іра, якая далей вяла
размову».
Паводле Ірыны Халіп Андрэй Саньнікаў яшчэ 2 месяцы таму
пад ціскам і пагрозамі падпісаў прашэньне аб памілаваньні, але дагэтуль
яно нават не разгледжанае.
Плату за інтэрнат на «хіміі», дзе адбывае пакараньне Павал Севярынец,
зьбіраліся падвысіць болей як удвая і давесьці да 340 тысяч за месяц,
пра гэта нават ужо паведамілі «хімікам» і запатрабавалі тэрмінова
плаціць грошы, але днямі перадумалі. Чаму? Севярынец зьвязвае адмену
непапулярнага рашэньня ў тым ліку з тым, што пра гэта стала шырока
вядома:
«Падняўся шум у інтэрнэце і недзе праз тыдзень абвясьцілі, што плата
за інтэрнат застанецца 140 тысяч на месяц. Гэта больш-меньш прымальная
плата. Людзі нават дзякуюць, ва ўсякім разе разумеюць, што сыстэма
ў нейкі момант адступіла».
Сузаснавальнік партыі БХД Павал Севярынец адбывае за Плошчу пакараньне «хіміяй» у Пружанскім раёне.
27 студзеня жонка Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук
бачылася зь ім ў Жодзінскім ізалятары. Натальля кажа, што Алесь
пачуваецца лепш — раней у яго была прастуда, а цяпер прыкметаў
захворваньня няма. Куды могуць накіраваць Алеся для адбыцьця пакараньня?
Натальля Пінчук: «Ніколі гэтага не ўгадаеш, але ён сказаў, што могуць некуды на Віцебшчыну закінуць. Яму гэтак здаецца».
На гэтым тыдні адбыўся разгляд касацыйнай скаргі Бяляцкага, прысуд яму
пакінулі бяз зьменаў і цяпер у любы момант праваабаронцу могуць
адправіць з жодзінскага сьледчага ізалятару ў калёнію.
У Гарадзенскую турму з Івацэвіцкай калёніі гэтымі днямі можа трапіць Мікалай Аўтуховіч,
але дакладных зьвестак пра гэта няма. Жонка палітвязьня Алена сказала,
што не атрымлівала ад яго апошнім часам лістоў. Аўтуховіча,
як і Статкевіча, прысудзілі ў калёніі да адбыцьця пакараньня ў больш
жорсткіх умовах.
У панядзелак, 30 студзеня, у Віцебскім раённым судзе будзе разгледжаная скарга адвакатаў былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава.
Абаронцы скардзяцца на тое, што іх да падабароннага Саньнікава
не дапускаў начальнік калёніі «Віцьба-3» Агнісьцікаў. Той адказваў, што
ў яго нібыта няма зьвестак, што вязьню Саньнікаву патрэбная юрыдычная
дапамога. На апошняй сустрэчы з сынам маці Саньнікава Ала Ўладзімераўна
даведалася, што Андрэй зьвяртаўся з просьбамі па юрыдычную дапамогу,
але марна. Ала Ўладзімераўна з болем згадвае сустрэчу з сынам у калёніі
«Віцьба-3»: