Вясна і зіма
Грышка:
Хочуць калгасныя ўлады,
Каб “Вясны” не было.
Не выпускаюць Алеся з-за кратаў,
Хоць катам сплацілі бабло.
Мы тут жывем, нібы ў лесе.
Падчас зімовага сну.
Не выпускаюць Алеся,
Не дазваляюць “Вясну”.
Саўка:
Што ты заводзісся, Грыша?
І глупасцей не гавары.
Можна катацца на лыжах
Зімою па склонах гары.
Зіму мы любім все очэнь,
Нету прэкрасней пары!
Можна катацца на лыжах у Сочы
Дзень ілі два, ілі тры.
Грышка:
Хочаце вы, каб марозам
Скула надзеі і сны.
Хочаце, каб ні душа і ні розум,
А толькі інстынкты адны.
Сэрцы занесла завеяй –
Так вам прасьцей кіраваць.
Толькі дарэмныя вашы надзеі,
Нельга вясну затрымаць.
Саўка:
Будзет вясной васхішчацца
Разве што круглы дурак.
Што той вясною за шчасце –
Слякаць, гразюка, бардак.
Нас вецераны прасілі,
Прафсаюзы і БРСМ…
Мы ўсе прыложым усілья,
Вясна не прышла штоб саўсем.