viasna on patreon

МУС не знайшло парушэнняў у адмове аршанскай міліцыі заключыць дамову на ахову ўдзельнікаў пікету

2012 2012-01-29T19:02:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/supracounikmus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аршанскія праваабаронцы Васіль Леўчанкаў і Васіль Бераснеў атрымалі адказ з Міністэрства ўнутраных спраў, куды яны накіравалі скаргу на адмову мясцовага ГАУС заключыць дамову на ахову правапарадку пры падачы заяўкі на пікет.
Адказ ўяўляе сабой пустую бюракратычную адпіску. Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы парадку і прафілактыкі Д. Кубракоў указвае, што «... довады кіраўніцтва Аршанскага ГАУС ... аб немагчымасці заключэння дамовы па забеспячэнні мер грамадскага парадку падчас правядзення пікетавання 16 верасня 2011 года з'яўляюцца абгрунтаванымі і аб'ектыўных падстаў для адмены рашэння не маецца» .
Што гэта за довады? Чаму яны з'яўляюцца абгрунтаванымі? Хто і як вызначае іх абгрунтаванасць? Усе гэтыя і падобныя пытанні засталіся без адказу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства