viasna on patreon

Дэпутат Еўрапарламенту Марэк Мігальскі ў абарону Андрэя Саннікава

2012 2012-01-30T09:56:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/migalskimarek.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі

Дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі

Дэпутат Еўрапарламенту і намесьнік Дэлегацыі па суадносінах Беларусь – Еўразвяз Марэк Мігальскі, улічваючы трывожныя паведамленні СМІ аб становішчы былога беларускага кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, звярнуўся да Еўрапейскай камісіі з просьбаю ўмяшацца ў справы палітвязьня.
У афіцыйным лісце да Камісіі дэпутат адзначыў, што жонка Андрэя Саннікава заявіла на прэс-канферэнцыі аб тым, што 20 лістапада палітык быў вымушаны напісаць просьбу аб памілаванні да Аляксандра Лукашэнкі. Беларускія актывісты апазіцыі перакананыя, што Саннікаў падпісаў ліст, таму што ён падвяргаўся катаваньням. Як паведаміла Ірына Халіп, муж даў зразумець, што нават у турме ў Магілёве яму пагражалі, што яна будзе забітая, а таксама іх 4-гадовы сын. Падчас спатканьня  Саннікаў праз шкло паказаў ёй запіску, на якой было напісана: "На кану стаіць жыццё. У  любы момант могуць забіць мяне."
Еўрапейскі пасол нагадаў, што гэта не першая інфармацыя аб прымяненьні катаваньняў і жорсткага абыходжаньня ў беларускіх турмах.
Доктар Мігальскі таксама накіраваў гэты ліст начальніку папраўчай калоніі ў Віцебску, дзе адбывае пакараньне Андрэй Саннікаў, а таксама начальніку Дэпартамента выкананьня пакараньняў МУС Беларусі. У лістах дэпутат заклікаў трымацца належных умоў утрыманьня Андрэя Саннікава, расследаваць і прыцягнуць да адказнасці асоб, вінаватых у жорсткім абыходжаньні з палітычнымі вязьнямі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства