viasna on patreon

Алега Волчака пакаралі арыштам

2012 2012-01-30T14:15:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/volchak_alieh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алег Волчак, кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Прававая дапамога насельніцтву”

Алег Волчак, кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Прававая дапамога насельніцтву”

У судзе Цэнтральнага раёну Менска павінен быў распачацца суд над кіраўніком праваабарончага цэнтру "Прававая дапамога насельніцтву" Алегам Волчакам. Зараз тут збіраюцца праваабаронцы і журналісты. У суд прыбыў канвой з Акрэсціна, аднак па стане на  11- 40 праваабаронцы ў судзе не было. Адвакат спрабуе высветліць лёс свайго падабароннага.

12-50. У суд прывезлі матэрыялы адміністратыўнай справы. Чакаецца, што хутка даставяць і Алега Волчака.

13-50. Алега Волчака даставілі ў суд. Справу разглядае суддзя Якунчыхін.

14-35.Суддзя забараніў аўдыёзапіс, журналістку з дыктафонам вывелі з залі суда. Астатніх папярэдзілі, што могуць прыцягнуць да адказнасьці за непавагу да суду, калі будуць весьці запіс.
Волчак адмаўляе, што лаяўся матам і размахваў рукамі.

15-00. Сьведка з боку абвінавачваньня Антон Шахлай, намесьнік начальніка міліцыі Цэнтральнага раёну, сцвярджае, што Волчак мацюкаўся на вуліцы.

15-35. Праваабаронцу Алега Волчака пакаралі адміністратыўным арыштам на 4 сутак.

Праваабаронца быў нечакана і безпадстаўна затрыманы  27 студзеня проста на вуліцы ў Менску, непадалёк ад бульвару Шаўчэнкі. У Цэнтральным РУУСе на Алега Волчака склалі пратакол па артыкуле 17.1 КаАП РБ ("Дробнае хуліганства") і адправілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства