Fokusvitryssland.se: Новы швэдзкі інфармацыйны праект пра Беларусь
Праваабарончая арганізацыя ў Стагкольме Östgruppen запусьціла інфармацыйны онлайн-праект «У фокусе — Беларусь».
Мэта сайту — распаўсюд на швэдзкую аўдыторыю інфармацыі для пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі
Як паведаміў «Свабодзе» кіраўнік Östgruppen Марцін Угла,
«падзеі ў Беларусі часта аказваюцца ў цені іншых міжнародных навінаў
у швэдзкай мэдыяпрасторы. Праект „У фокусе — Беларусь“ дапаможа адкрыць
доступ да прамога інфармацыйнага каналу і такім чынам жыхары Швэцыі
змогуць даведацца, што адбываецца ў гэтай краіне». У якасьці крыніцаў
інфармацыі будуць выкарыстаныя навіны з незалежных беларускіх выданьняў,
а таксама паведамленьні эўрапейскіх агенцтваў.
Некалькі раней Марцін Угла стварыў у інтэрнэце блог, у якім камэнтуе актуальныя пытаньні палітыкі і грамадзкага жыцьця Беларусі.