viasna on patreon

Гарадзенскую журналістку выклікаюць у КДБ

2012 2012-01-30T10:37:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kgbrb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гарадзенскую журналістку Гражыну Шалкевіч выклікаюць у гарадзенскае абласное ўпраўленне КДБ. Афіцыйную позву ёй хацелі перадаць яшчэ ў суботу ўвечары, але журналісткі не было дома. У нядзелю каля 14-й гадзіне ў кватэру Шалкевіч прыйшоў міліцыянт з позвай на 18-ю гадзіну гэтага ж дня. Чаму такая пільнасць спатрэбілася ў выходны нядзельны дзень, журналістцы не патлумачылі. Гражына Шалкевіч адмовілася ісці на гэты час і з тае прычыны, што ёй не было з кім пакідаць малое дзіця. Тады прадстаўнік міліцыі патэлефанаваў ва ўпраўленне КДБ і выклік перанеслі на панядзелак 30 студзеня на 8.30 раніцы.

Гражына Шалкевіч мяркуе, што такая ўвага з боку спецслужбаў да яе асобы выклікана верагодна альбо яе журналісцкімі матэрыяламі на Беларускім Радыё Рацыя альбо частай прысутнасцю на выязных паседжаннях і сустрэчах на Гарадзеншчыне актывістаў непрызнанага дагэтуль Саюзу палякаў Беларусі.

Гражына Шалкевіч мяркуе для абароны сваіх правоў заключыць дамову з адвакатам.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства