viasna on patreon

Крысціна Шацікава намагаецца прыбраць апорны пункт з жылога дома

2012 2012-01-30T13:50:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/milicyjant-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывістка грамадзянскай кампаніі “Наш Дом” Крысціна Шацікава дамагаецца, каб грамадскі пункт аховы правапарадка №9, які належыць міліцыі Кастрычніцкага раёна Магілёва, змяніў сваю прапіску.
Прычынай гэтаму з’яўляецца тое, што ў яго пастаянна дастаўляюцца грамадзяне, якія знаходзяцца ў нецвярозым стане, якія крычаць і сварацца. Акрамя гэтага, самі супрацоўнікі міліцыі пастаянна крычаць, мацюкаюцца і пагражаюць затрыманым. Усё гэта чуюць жыхары дома і іх маленькія дзеці, бо чутнасць у доме высокая.
На думку Крысціны Шацікавай, таксая сітуацыя сведчыць пра няўменне міліцыянтаў арганізоўваць сваю працу паводле стандартаў, нормаў і закону і іх няздатнасці падтрымліваць грамадскі парадак.
“Я неаднаразова тэлефанавала па нумару “102” у Кастрычніцкі РАУС і распавядала пра гэтую сітуацыю, аднак мяне пастаянна запэўнівалі, што зараз разбяруцца, аднак ніякіх мер дагэтуль так і не было зроблена”, - гаворыць Крысціна Шацікава.
Актывістка адзначае, што лісты з просьбай прыбраць апорны пункт міліцыі яна выслала ў Камітэт дзяржкантроля, Магілёўскі гарвыканкам і УУС адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва.
Акрамя гэтага, у сваіх лістах Крысціна Шацікава просіць адукаваць міліцыянтаў на адэкватнае рэагаванне зваротаў грамадзян і прымаць адэкватныя рашэнні, а не ігнараваць звароты ў чаканні скаргаў у вышэйстачыя інстанцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства