5 в е р а с ь н я на сядзібе БНФ (былая вул. Варвашэні, 8) у 11-00 адбудзецца прэс-канферэнцыя па крымінальнай справе актывістаў "Партнёрства" - "ПРАЎДА СУПРАЦЬ ХЛУСНІ"
5 верасьня (аўторак) на сядзібе партыі БНФ "Адраджэньне" (вул.Машэрава,8, былая вул.Варвашэні) адбудзецца прэс-канферэнцыя з удзелам Аляксандра Шалайкі і Эніры Браніцкай, актывістаў грамадзкай ініцыятывы "Партнёрства", якія 4 жнiўня 2006 года былі асуджаны судом Цэнтральнага раёну Менска на 6 месяцаў зьняволеньня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі паводле артыкулу 193, прым. Крымiнальнага кодэксу.
На прэс-канферэнцыі будуць прысутнічаць родныя і блізкія палітвязьняў Міколы Астрэйкі (асуджанага на два гады калоніі агульнага рэжыму) і Цімафея Дранчука (асуджанага на год колоніі агульнага рэжыму). Таксама ўдзел возьмуць праваабаронцы Валянцін Стэфановіч, Алег Волчак, Людміла Гразнова, Валеры Шчукін, грамадзкія дзеячы Анатоль Вярцінскі і Лявон Баршчэўскі.
Прысуд у дачэненні да М.Астрэйкі і Ц.Дранчука яшчэ не набыў законнай сілы. Паводле папярэдніх зьвестак, разгляд касацыйнай скаргі мае адбыцца 15 верасьня (дакладны час будзе паведамлены дадаткова).