“Яркая падзея” для Шклоўскай калоніі – колькасць месцаў павялічана на 140
У Шклоўскай выпраўленчай калоніі № 17 уведзены ў эксплуатацыю яшчэ адзін будынак для ўтрымання асуджаных, пражываць у якім змогуць яшчэ 140 чалавек. Для гэтых мэтаў пераабсталяваны двухпавярховы будынак, у якім раней знаходзілась швейная вытворчасць. Пра гэту падзею ў матэрыяле “Яркое событие для ИК-17» распавяла шклоўская раённая газета “Ударны фронт”.
У прыватнасці, у газетным артыкуле пішацца, што “это событие войдёт в историю ИК-17 как наиболее яркое и долгожданное». Таксамат аўтар матэрыяла, старшы інструктар па выхаваўчай рабоце выпраўленчай калоніі № 17 Алег Самуйлаў адзначае, што будаўнікі ТДА “Пакроў” і будаўнічая брыгада калоніі ў найкароткія тэрміны ператварылі вытворчыя цэхі ў жылыя памяшканні.
У шклоўскай ВК № 17 раней адбывалі пакаранне шэраг вядомых беларускіх палітвязняў, у тым ліку былы кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Мікалай Статкевіч. Многія з іх падвяргаліся пастаяннаму ўціску з боку адміністрацыі калоніі. Праваабаронцы адзначаюць, што ўмовы ўтрымання ў шклоўскай выпраўленчай калоніі № 17 вельмі жорсткія.
Увядзенне ў эксплуатацыю новага памяшкання для асуджаных у ВК № 17 дазволіць павялічыць колькасць зняволеных, якія будуць утрымлівацца за кратамі ў гэтай установе. Па колькасці зняволеных на душу насельніцтва Рэспубліка Беларусь знаходзіцца ў свеце на лідзіруючых пазіцыях.