viasna on patreon

Аляксандар Мілінкевіч зьбіраецца абскардзіць праз суд паведамленьні першага каналу БТ, якія дыскрэдытуюць яго і ягоную сям’ю

2006 2006-09-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

3 верасьня на БТ у перадачы “У цэнтры ўвагі” выйшаў чарговы сюжэт, у якім паведамлялася, што сын апазіцыйнага палітыка Аляксандар скупляе ўчасткі і будуе сядзібы за грошы Захаду, і таксама заявілі, што ў гэтых будынках могуць праводзіцца апазыцыйныя сходы.
Лідэр апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч ацаніў гэты сюжэт БТ як працяг кампаніі дзеля дыскрэдытацыі ягонай сям’і: "Двух сыноў ужо брудам аблілі, цяпер ужо трэцяга, апошняга… Гэта не сядзібы, гэта старыя сялянскія хаты, пабудаваныя да вайны, пустыя, якія стаяць у вёсцы. Я вельмі хачу адрадзіць вёску Бершты, і сын мне ў гэтым дапамагае. Мы хацелі б займацца экалягічным турызмам, адрадзіць рамёствы. Таксама такі плян ёсьць".
Старэйшы сын спадара Мілінкевіча Аляксандар, якому больш за трыццаць гадоў, сапраўды нядаўна купіў дзьве занядбаныя сядзібы ў Берштах. У адным са сваіх будынкаў у Берштах спадар Мілінкевіч ужо разьмясьціў этнаграфічны музэй, паведаміла Радыё вабодзе жонка палітыка Іна Кулей.
Яна зазначыла, што ў суд Першамайскага раёну Менску ўжо падрыхтаваныя скаргі на БТ — з нагоды зьнявагі гонару і годнасьці ў перадачах “У цэнтры ўвагі” 13 і 27 жніўня: "Гэта поўная абраза і няпраўда, тэлебачаньне ня мае права абліваць брудам людзей".
Паводле Іны Кулей, гэтую перадачу БТ яшчэ вывучаюць юрысты.

Вядучы праграмы "Ў цэнтры ўвагі" Юры Пракопаў перакананы, што ў апошніх ягоных перадачах не было нэгатыўных ацэнак Мілінкевіча і ягонай сям’і. Што ж да таго, што самому Мілінкевічу не далі слова, то, паводле спадара Пракопава, канцэпцыя сюжэту гэтага і не прадугледжвала. Тое ж, што ягоная перадача трэці раз запар зьвяртаецца да праблемаў сям’і Мілінкевіча, спадар Пракопаў патлумачыў гэтак: “У нас па Мілінкевічу ніякай кампанейшчыны няма. Паведамляем па меры зьяўленьня цікавай інфармацыі. Якая ж тут дыскрэдытацыя? Наадварот — добра”.
У Навадворскім сельсавеце Шчучынскага раёну адмовіліся камэнтаваць інфармацыю БТ пра А.Мілінкевіча.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства