viasna on patreon

Суд Ленінскага раёну Берасьця спыніў разгляд адміністратыўнай справы ў адносінах да камандзіра абласнога штабу студэнцкіх атрадаў БРСМ Вячаслава Гарбузава

2006 2006-09-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Фармальнай падставай для спыненьня гэтай справы было тое, што скончыўся тэрмін, цягам якога павінна быць прынятае рашэньне паводле раней складзенага адміністратыўнага пратаколу. Між тым яшчэ на мінулым тыдні ў канцылярыі суду Ленінскага раёну журналістам паведамлялі, што пратакол у адносінах да аднаго з берасьцейскіх кіраўнікоў БРСМ яшчэ не трапіў у судовую ўстанову.
Адміністратыўны пратакол на адказных асобаў БРСМ склалі супрацоўнікі абласной управы Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі. Паводле іх высноваў, у часе адпраўкі студэнтаў у расейскі курорт Анапа кіраўнікі гэтай моладзевай арганізацыі парушылі патрабаваньні дэкрэта Аляксандра Лукашэнкі “Аб некаторых мерах у супрацьдзеяньні гандлю людзьмі”. У прыватнасьці, некаторыя з маладых людзей вымушаныя былі працаваць па іншай спэцыяльнасьці, і зь імі не разьлічыліся за выкананую работу.
Радыё Свабодзе ў абласной управе Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі адмаўляюцца камэнтаваць гэтую справу. Паводле неафіцыйных зьвестак, у суд Ленінскага раёну Берасьця прыйшоў ліст з Міністэрства юстыцыі, у якім было растлумачана, што справа ў адноснах да мясцовых кіраўнікоў БРСМ мусіць застацца без разгляду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства