viasna on patreon

Беларусь, з пункту гледжаньня Міжнароднай канфэдэрацыі свабодных прафсаюзаў, выклікае найбольшую заклапочанасьць сярод краінаў Еўропы станам асноўных правоў прафсаюзаў.

2003 2003-06-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Апублікаваны штогадовы даклад Міжнароднай канфэдэрацыі свабодных прафсаюзаў аб парушэньнях правоў працоўных у сьвеце., выклікае найбольшую заклапочанасьць сярод краінаў Эўропы станам асноўных правоў прафсаюзаў. Даклад па выніках 2002 году прадставіў у Жэнэве гtнэральны сакратар МКСП Гай Райдэр.
Паводле Радыё Свабода, у эўрапейскім разьдзеле дакладу адзначаецца, што ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе былі сур’ёзныя выпадкі гвалту супраць прафсаюзных лідэраў – у прыватнасьці, у Польшчы, Расеі і ў Харватыі. Перасьлед і звальненьні сябраў прафсаюзаў найбольш часта назіраліся ў Баўгарыі, Вугоршчыне, Чэхіі, Расеі і ва Ўкраіне. Аднак, Беларусь займае асобнае месца ў аглядзе сытуацыі.

“Аляксандар Лукашэнка ў 2002 годзе прыклаў шмат намаганьняў, каб выкараніць свабоду. У сваім выступе ў верасьні ён адкрыта заявіў, што прафаюзы павінны быць органам улады. За два месяцы перад тым завершылася кампанія фінансавага ціску на Фэдэрацыю прасфаюзаў, якую праводзілі ўрад і дырэктары прадпрыемстваў. У выніку Лукашэнка дамогся адстаўкі старшыні ФПБ, якога зьмяніў на гэтай пасадзе Леанід Козік, які да гэтага быў намесьнікам кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі. Цяпер ён выконвае задачу вяртаньня палітычнага кантролю над найбольш уплывовымі прафсаюзамі, што ўваходзяць у канфэдэрацыю. За гэты пэрыяд некалькі прафсаюзных лідэраў былі зьмешчаныя з пасадаў, а самі прафсаюзы падпарадкаваныя дзяржаўнай адміністрацыі. Некаторыя незалежныя прафсаюзныя лідэры таксама выказваюць апасеньні, што ФПБ усё часьцей і часьцей будзе выкарыстоўвацца ў якасьці палітычнага інструмэнту рэжыму”, – гаворыцца ў дакладзе МКСП.

Дарэчы, гэты даклад прагучаў у Жэнэве падчас 91-й сэсіі Міжнароднай канфэдэрацыі працы (МКП). На заўтра тут заплянаванае абмеркаваньне сытуацыі з правамі прафсаюзаў у Беларусі. Разгляд гэтага пытаньня зьвязаны з парушэньнем урадам краіны прынцыпаў свабоды аб’яднаньняў. У складзе афіцыйнай беларускай дэлегацыі на сэсіі прысутнічаюць, у прыватнасьці, міністар працы й сацыяльнай абароны Антаніна Морава і старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік. Акрамя таго, на запрашэньне МКП ў Жэнэве знаходзяцца лідэр аднаго з галіновых прафсаюзаў Генадзь Фядыніч і прэзыдэнт Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук.

Міжнародная канфэдэрацыя свабодных прафсаюзаў аб’ядноўвае амаль 160 мільёнаў працоўных з 230 арганізацыяў у 150 краінах сьвету. Паводле дакладу МКСП, у 2002 годзе ў розных краінах сьвету былі забітыя 213 прафсаюзных актывістаў. Больш як 2000 тысячы былі арыштаваныя і 30 000 звольненыя за прафсаюзную дзейнасьць. Цалкам даклад МКСП можна прачытаць на ангельскай мове на сайце www.icftu.org.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства