viasna on patreon

Брэст: ФПБ не задаволена асвятленнем падзеяў на “Граніце”

2012 2012-02-03T11:15:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/granit.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прадпрыемства “Граніт” у Мікашэвічах

Прадпрыемства “Граніт” у Мікашэвічах

Кіраўніцтва Брэсцкага абласнога аб’яднання Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) вырашыла адрэагаваць на публікацыі ў незалежным выданні “Брестский курьер”, датычныя падзей на прадпрыемстве “Граніт” у Мікашэвічах, дзе працоўныя заявілі пра выхад з афіцыйнага прафсаюза і стварэнне незалежнай суполкі.

У сваім лісце старшыня абласнога аб’яднання ФПБ Мікалай Басалай заўважае, што аўтар публікацый Алег Супрунюк робіць “дрэнную” рэч, калі не толькі распавядае пра намер працоўных “Граніта” стварыць незалежны прафсаюз, які б адстойваў іх інтарэсы, але і падае меркаванне наконт падзеяў у Мікашэвічах кіраўніка Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандра Ярашука. Далейшы змест ліста мясцовага функцыянера ФПБ фактычна ўтрымлівае дыскусію з пунктам гледжання лідара незалежнага прафсаюзнага руху.

“У тым, што кіраўніцтва Брэсцкага абласнога аб’яднання ФПБ вырашыла ўрэшце выказацца наконт сітуацыі на “Граніце”, нічога дрэннага не бачу, – кажа аўтар артыкулаў у газеце “Брестский курьер”  Алег Супрунюк. – Але здзіўляе той факт, што ФПБ лічыць дрэннай з’явай, калі ў друку змяшчаецца,  акрамя афіцыйнай версіі падзеяў, яшчэ і меркаванне тых, хто прытрымліваецца іншых поглядаў”.

Варта таксама адзначыць, што ліст ад Мікалая Басалая трапіў у рэдакцыю “Брестского курьера” з электроннага адраса ўпраўлення ідэалагічнай працы Брэсцкага аблвыканкама. Акрамя таго, гэты тэкст быў распаўсюджаны сярод іншых выданняў Брэстчыны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства