У Гомелі Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сцяг з нагоды дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкi (фота)
https://spring96.org./be/news/49654
2012
2012-02-04T15:25:16+0300
2012-02-04T15:25:16+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/gommel-sciag-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Раніцай 4 лютага ля гомельскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы №69 невядомы Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сцяг. Школа знаходзіцца на гарадской магістралі – праспекце Кастрычніка ў Савецкім раёне Гомеля. На высокім шпілі сцяг правісеў з 6-ці раніцы да 10-й гадзіны дня.
Як паведаміў грамадскі актывіст Васіль, невядомыя вывесілі нацыянальны сцяг з нагоды дня нараджэння славутага земляка Тадэвуша Касцюшкi.
Нагадаем, Тадэвуш Касцюшка нарадзіўся 4 лютага 1746 году ў Мерачоўшчыне Слонімскага павету (цяпер – Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці). Ён быў палітычным і ваенным дзеячам Рэчы Паспалітай, кіраўніком нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 году, удзельнічаў у вайне за незалежнасць ЗША.