Прадпрымальнік з Баранавічаў адстойвае дэмакратычныя працэдуры
Індывідуальны прадпрымальнік Мікола Чарнавус (на фота) з Баранавіч накіраваў скаргі Генеральнаму пракурору, у Адміністрацыю прэзідэнта і абласную пракуратуру, дзе просіць апратэставаць вынікі выбараў Савета прадпрымальнікаў на кааператыўным рынку гораду. Ён даводзіць, што выбары Савета, арганізаваныя гарвыканкамам і раённым спажывецкім таварыствам, не адпавядаюць беларускаму заканадаўству.
Па словах Мікалая Чарнавуса, гарадское кіраўніцтва праігнаравала абраны дэмакратычным шляхам Савет і стварыла новы са сваіх прыбліжаных, абвесціла яго склад, а пасля гэтага сабрала сход. У той жа час, заканадаўства патрабуе, каб спачатку быў праведзены сход, які павінен абраць Савет. І сход, і выбары Савета павінны праводзіць самі прадпрымальнікі, а не чыноўнікі.
Мікалай Чарнавус па гэтым пытанні звяртаўся ў пракуратуру Баранавіцкага раёна, якая палічыла за лепшае не ўмешвацца ў справу, але актывіст заняў прынцыповую пазіцыю і працягвае адстойваць прынцыпы, закладзеныя ў заканадаўстве.