viasna on patreon

11-га чэрвеня оперупаўнаважаны УУС Мінаблвыканкама ў памяшканні УП “Марат”, якое з’яўляецца заснавальнікам “Белорусской деловой газеты”, сканфіскаваў 8 пакункаў (каля 1600 асобнікаў) нерэалізаванага накладу “Предпринимательской газеты” з матэрыяламі “БДГ”.

2003 2003-06-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11-га чэрвеня ў 16. 50 оперупаўнаважаны УУС Мінаблвыканкама старшы лейтэнант міліцыі Лісіновіч Сяргей Віктаравіч у памяшканні УП “Марат”, якое з’яўляецца заснавальнікам “Белорусской деловой газеты”, сканфіскаваў 8 пакункаў (каля 1600 асобнікаў) нерэалізаванага накладу “Предпринимательской газеты” з матэрыяламі “БДГ”. Па сведчаннях прысутных супрацоўнікаў аддзелу распаўсюду УП “Марат”, міліцыянтаў было сямёра: яны прыйшлі ў цывільным і дзейнічалі без прад’яўлення прадпісання на правядзенне дзеянняў на тэрыторыі прадпрыемства. Наклад “Предпринимательской газеты” з матэрыяламі “БДГ” быў надрукаваны ў Смаленску накладам 15 000 асобнікаў і дастаўлены ў Мінск у ноч з 10-га на 11-га чэрвеня.

Прэс-служба Грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства