viasna on patreon

Зняволеным Бабруйскай калоніі забаранілі мець зносіны з праваабаронцамі

2012 2012-02-07T11:59:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Бабруйскай калоніі зняволеным забаранілі мець зносіны з "Платформай". Такое сакрэтнае распараджэнне было прынята адміністрацыяй ПК-2.

У першую чаргу гэта закранула тых, хто быў непасрэдна знаёмы з дырэктарам ІАУ "Платформа" Бандарэнкам Андрэем. Для пачатку зняволеным дазволілі тэлефонныя званкі толькі ў прысутнасці афіцэра, які праслухоўвае ўсю размову. Уся перапіска асуджаных узятая пад адмысловы кантроль і тыя, хто пісаў праваабаронцам, патрапілі пад рэпрэсіўныя дзеянні супрацоўнікаў калоніі. Некаторыя з іх былі змешчаны ў СІЗА, іншыя абышліся больш «мяккім» пакараннем у выглядзе складання рапартаў пад рознымі падставамі.
Відавочна, што адміністрацыя калоніі незадаволеная тым, што грамадскасць даведаецца аб парушэннях супрацоўнікамі калоній дзеючага заканадаўства.
Аб падобных новаўвядзеннях супрацоўнікі ІАУ «Платформа» даведаліся ад зняволеных, якія вызваліліся з ПК-2. Яны перадалі лісты тых, хто пакутуе ад празмернага «перавыхавання» ў Бабруйскай калоніі.
"Хацелася б нагадаць адміністрацыі калоніі, што падобныя паводзіны парушаюць правы асуджаных. Мы ў сваю чаргу звернем больш пільную ўвагу на дадзеную ўстанову і будзем больш скрупулёзна разбірацца ў тым, што адбываецца ў ПК-2", паведамляе platformarb.com.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства