viasna on patreon

За распаўсюд інфармацыі ў СМІ пра намер распачаць страйк брэсцкім рэалізатарам “Суперлато” пагражаюць звальненнем

2012 2012-02-09T11:31:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/superlato.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Канфліктная сітуацыя паміж кіраўніцтвам Нацыянальных спартыўных латарэй, якія ёсць арганізатарамі “Суперлато”, і тымі, хто ў Брэсце распаўюджвае квіткі гэтай латарэі, распачалася пасля звестак, што рэалізатары не атрымаюць надбаўку, што была прадугледжаная за працу ў зімовы час. У выніку некаторыя гандляры квіткамі “Суперлато” не атрымаюць за першы зімовы месяц дадатковы заробак памерам ад 800 тысячаў да 1 мільёна рублёў. Пра незадавальненне брэсцкіх рэалізатараў такім становішчам стала вядома мясцовым журналістам, якія таксама даведаліся, што распаўсюднікі латарэйных квіткоў збіраліся 31 студзеня ладзіць аднадзённы страйк, каб прыцягнуць увагу да гэтай праблемы.     

Адразу пасля таго, як гэты намер быў агучаны ў СМІ, кіраўнік Брэсцкага філіяла Нацыянальных спартыўных латарэй Ала Лукіна абвергла звесткі пра плануемы страйк, бо ніякіх пісьмовых заяў алд гандляроў не атрымлівала. Адначасова стала вядома, што Лукіна пачала выклікаць рэалізатараў на размову і папярэджвала, што за “дыскрэдытацыю арганізацыі”  яны могуць быць неўзабаве звольненыя, бо не з’яўляюцца штатнымі супрацоўнікамі і дзейнічаюць паводле грамадзянска-прававых дамоў.

Зараз брэсцкія рэалізатары “Суперлато” чакаюць адказу на свой зварот ад мінскага кіраўніцтва Нацыянальных спартыўных латарэй.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства