viasna on patreon

Старшыня Еўрапарламента заклікаў вызваліць Каваленку

2012 2012-02-15T10:11:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Старшыня Еўрапейскага парламента Марцін Шульц заклікаў вызваліць актывіста Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ Сяргея Каваленку, які трымае галадоўку. Шульц абмяркоўваў сітуацыю ў Беларусі падчас сустрэчы з еўракамісарам Штэфанам Фюле.

Гаворыць прэс-сакратар старшыні Еўрапейскага парламента Марцін Граеўскі

- Доўгатэрміновая галадоўка актывіста апазіцыі Сяргея Каваленкі добра паказвае, як у Беларусі парушаюцца прынцыпы дэмакратыі і закона. Жыццё Каваленкі знаходзіцца пад пагрозай з-за галадоўкі, у сувязі з гэтым старшыня Шульц заклікаў беларускія ўлады да тэрміновага вызвалення Каваленкі і прадастаўленні яму медычнай дапамогі. Спадар Шульц сёння падкрэсліў, што ўлады будуць мець кроў на руках у выпадку калі ён памрэ.

Старшыня Еўрапейскага парламента паўтарыў заклік вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных, у тым ліку двух былых кандыдатаў у прэзідэнты Мікалая Статкевіча і Андрэя Саннікава, праваабаронцу Алеся Бяляцкага, апазіцыйных актывістаў Дзмітрыя Бандарэнку, Мікалая Аўтуховіча, Дзмітрыя Дашкевіча ды іншых.

У заяве таксама змешчаны зварот да прэзідэнта Лукашэнкі, аб памілаванні Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава, якія чакаюць смяротнага пакарання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства