viasna on patreon

Журналіста Радыё Рацыя 2,5 гадзіны пратрымалі ў міліцыі

2012 2012-02-15T20:53:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Журналіста Радыё Рацыя Аляксандра Ярашэвіча затрыманага барысаўскай міліцыяй, адпусцілі з міліцэйскага пастарунка.

Аляксандр Ярашэвіч рыхтаваў рэпартаж аб пратэсце працоўных на БАТЭ. Падчас затрымання ён прадставіў міліцыянтам журналісцкае пасведчанне, але ім гэтага было недастаткова - пашпарта ў Аляксандра з сабой не было. Таму высвятляць асобу нашага карэспандэнта павезлі ў Барысаўскі РАУС.

- Праверылі маё пасведчанне, некуды тэлефанавалі, высвятлялі, ці сапраўды я з’яўляюся супрацоўнікам Радыё Рацыя, таксама ў мяне з сабой было пасведчанне іншага інфармацыйнага агенства. Тэлефанавалі да дырэктара, казалі, што мяне могуць выклікаць у Барысаўскі райвыканкам, паколькі я парушаю закон, то бок займаюся журналісцкай дзейнасцю без пасведчання, пры тым, што ў мяне было іх аж два.

Карэспандэнта Радыё Рацыя Алякандра Ярашэвіча пратрымалі ў Барысаўскім РАУС 2,5 гадзіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства