viasna on patreon

Еўрадэпутат патрабуе вызвалення Івана Шылы

2012 2012-02-16T12:03:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі звярнуўся да міністра замежным спраў Польшчы Радаслава Сікорскага і амбасадара Польшчы ў Беларусі Лешака Шарэпкі з просьбай умяшацца ў справу актывіста “Маладога фронту” (зарэгістраваны ў Чэхіі) Івана Шылы.

Еўрадэпутат Мігальскі нагадвае, што Іван Шыла быў затрыманы 14 лютага каля офіса ПЭН-цэнтра, калі ён ішоў туды для ўдзела ў цырымоніі ўзнагароджання прэміяй “Люблю Беларусь”. Івана Шылу накіравалі ў турму што на вуліцы Акрэсціна адбываць 22 сутак арышту. 20 сутак ён павінен адседзець за пікетаванне каля калоніі ў Горках, дзе адбываў пакаранне лідар арганізацыі Зміцер Дашкевіч. Яшчэ двое сутак Івану далі за ўдзел у маўклівай акцыі пратэсту ў Салігорску.

Марэк Мігальскі нагадвае, што Іван з’яўляецца студэнтам універсітэта Сілезіі па праграме Кастуся Каліноўскага. Ён заклікаў Радаслава Сікорскага і Лешэка Шарэпку як мага хутчэй умяшацца ў справу і патрабаваць вяртання Шылы на вучобу ў Польшчу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства