viasna on patreon

Асуджаныя журналісты ПАГОНІ Мікола Маркевіч і Павал Мажэка ў нядзелю 1 верасня пачалі адбываць пакаранні ў спецустановах Асіповічаў і Жлобіна.

2002 2002-09-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Журналіст Павал Мажэйка ў спецкамедатуры Жлобіна - 91-ы жыхар. Ў бліжэйшы час ён павінен знайсці сабе месца працы.
Жлобінская “хімія” – гэта інтэрнат блокавага тыпу: на два пакоі - прыбіральня і ўмывальнік. Душ агульны. Ежу жыхары ўстановы гатуюць ў пакоях на электраплітах. Інтэрнат належыць Жлобінскаму будаўнічаму тресту № 40, таму асуджаныя павінны аплочваць трэсту каля 7 тысяч рублёў у месяц за пражыццё.
Згодна з рэжымам адміністрацыя тройчы на дзень правярае наяўнасць кантынгенту: ў 6.30, 15.00 і 22.00. Як паведаміў дзяжурны, недалёка ад спецустановы дзе адбывае пакаранне Павал Мажэйка, ёсць пошта з міжгароднім тэлефоннам і інтэрнетам, магазіны, сталоўка.
Дзяжурны Асіповічскай “хіміі”, куды размеркаваны Мікола Маркевіч, адмовіўся распавесці пра ўмовы пражывання ва ўстанове. Вядома толькі, што самы бліжэйшы пункт міжгароднай тэлефоннай сувязі, галоўпаштамт, знаходзіцца ў 15 хвілінах пешкі ад установы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства