viasna on patreon

У пракуратуру выкліканы журналіст “Радыё Рацыя” Віктар Парфёненка

2012 2012-02-18T22:15:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/parfionenka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналіст Віктар Парфёненка

Журналіст Віктар Парфёненка

Выклікамі гарадзенскіх журналістаў Алеся Дзянісава і Міколы Дзятчэні (які атрымаў афіцыйнае папярэджанне) гарадзенская абласная пракуратура не абмежавалася. Сёння, 18-га лютага, позву за подпісам усё таго ж пракурора Павядайкі атрымаў журналіст “Беларускага Радыё Рацыя” Віктар Парфёненка. Ад яго патрабуюць з’явіцца ў пракуратуру 21-га лютага ў 14.30.

Гарадзенскія праваабаронцы ўжо адзначалі, што да журналістаў у гарадзенскай абласной пракуратуры апошнім часам узнікла павышаная цікавасць. Застаецца толькі чакаць, хто будзе наступны. Бо, па меркаванні праваабаронцаў і самых журналістаў, у гэтым пераследзе ўжо праглядаецца сістэма.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства