viasna on patreon

Перастала выходзіць апошняя рэгіянальная беларускамоўная радыёперадача

2006 2006-09-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавічах на мясцовым радыё перастала выходзіць адзіная на ўсю краіну рэгіянальная беларускамоўная радыёперадача 'Люблю наш край'. Па вяртаньні з летніх вакацый яе стваральнікі і вядучыя даведаліся, што цяпер за выхад перадачы ў эфір трэба плаціць. Прычым ня толькі за тыя 30 хвілін, якія патрэбныя на эфір, але і за час, які траціцца на запіс. У месяц гэта выходзіць больш за 130 тысяч рублёў.
Перадача 'Люблю наш край', якую стварала Баранавіцкая філія Таварыства беларускай мовы, выходзіла ў эфір на працягу 10 гадоў. Гасьцямі былі літаратары, мастакі, знакамітасьці з беларускай сталіцы. Вялі перадачу Алесь Горбач, Наталля Урублеўская, Людміла Малашчанка. Тым ня менш, 'Белтэлекам' прыняў рашэньне, паводле якога за выхад у эфір трэба плаціць. Хаця ў тым, пра што распавядалі рэдактары і вядучыя, зусім не было рэкламы.
'Гэта гвалт над нашай мовай і нашай спадчынай, - гаворыць старшыня Баранавіцкай філіі ТБМ Віктар Сырыца ў інтэрв'ю "Эўрапейскага радыё для Беларусі". - Людзі пасьля выхаду перадачы ў эфір тэлефанавалі нам і дзякавалі. Шмат хто са слухачоў прапаноўваў свае сюжэты і тэмы. І вось перадачу па-сутнасьці закрылі. Менавіта таму, што беларуская мова і беларуская культура зараз зусім не ў пашане ня толькі на ўзроўні кіраўніцтва краіны, але і ў мясцовых вертыкальшчыкаў'.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства