viasna on patreon

Дзмітры Ус: Унясенне зменаў у выбарчую сістэму стала сэнсам яго жыцця

2012 2012-02-22T11:44:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Ініцыятыўная група па ўнясенню зменаў ў Выбарчы кодэкс прыняла зварот да кіраўніка краіны,  а таксама да лідэраў палітычных партый і рухаў.

Старшыня аргкамітэта па арганізацыі правядзення сходу ініцыятыўнай групы грамадзян для рэалізацыі права заканадаўчай інцыятывы Дзмітрый Усс заявіў, што сябры ініцыятыўнай групы па ўнясенню зменаў ў Выбарчы кодэкс прынялі зварот да кіраўніка краіны, а таксама да лідэраў палітычных партый і рухаў.

 Экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта заявіў, што ўнясенне зменаў у выбарчую сістэму стала сэнсам яго жыцця. Сутнасць зменаў ён назваў “Лічым галасы разам”. Усс нагадаў, што двойчы – у студзені і лютым – аргкамітэт звяртаўся да мінскіх уладаў па дазвол на правядзенне схода, неабходнага для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, і кожны раз атрымліваў адмову.  

У звароце на імя Аляксандра Лукашэнкі сябры ініцыятыўнай групы (асноўны склад – ініцыятыўныя групы М.Статкевіча і Дз.Усса) вылучылі чатыры прапановы:

  1. Абавязаць кіраўніцтва Мінскга гарвыканкама задаволіць заяўку на правядзенне сходу ініцыятыўнай групы грамадзян па рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы 24 сакавіка 2012 г.
  2. Да 25 саквіка 2012 г. прыняць рашэнне, вызваліць і рэабілітаваць усіх палітвязняў у краіне, у тым ліку кандыдатаў у прэзідэнты Мікалая Статкевіча і Андрэя Саннікава.
  3. Выступіць з заканадаўчай ініцыятывай і на вясенняй сесіі 2012 г. унесці рэальныя змены ў выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь, на практыцы ажыццявіўшы прынцып “Лічым галасы разам”.
  4. Да 30 ліпеня 2012 г. сысці дабраахвотна ў адстаўку, даўшы магчымасць правесці выбары ўвосень 2012 г. “без вашай прысутнасці ва ўладзе” (цытата).

У звароце ўказана, што рэалізацыя гэтых прапановаў дасць магчымасць цяперашняму кіраўніку краіны атрымаць гарантыю недатыкальнасці ў будучыні. 

Сябры ініцыятыўнай групы ў звароце да лідэраў палітычных партый і рухаў заклікалі іх у выпадку невыканання прапановаў кіраўніком краіны пасля 25 сакавіка далучыцца да акцыі непадпарадвакання пад назвай “Былы”. Такім чынам, пасля 25 сакавіка ва ўсіх зваротах да Аляксандра Лукашэнкі пісаць “былы прэзідэнт”. У тым выпадку, калі 1 жніўня Лукашэнка не сыдзе ў адстаўку, то распачаць іншыя акцыі па ўсёй краіне.

На наступным тыдні аргкамітэт накіруе трэццюю па ліку заяўку на правядзенне сходу гэтым разам на пляцоўцы ў парку Дружбы народаў. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства