Актывіста кампаніі “Гавары праўду” затрымалі ў Слоніме (фота)
https://spring96.org./be/news/50276
2012
2012-02-27T10:27:55+0300
2012-02-27T10:27:55+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/slonim-gavary-praudu-3.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Слоніме 25 лютага грамадскія актывісты кампаніі “Гавары праўду” распаўсюджвалі ўлёткі каля ўваходу на гарадскі рынак. Гэту акцыю яны праводзілі з нагоды двугодкаў кампаніі. Такім чынам актывісты кампаніі вырашылі праінфармаваць людзей, што гэтаму руху споўнілася 2 гады, і пра яго справы.
Падчас акцыі, калі актывісты раздавалі ўлёткі, да іх падыйшлі двое міліцыянераў і спыталі дакументы. А потым актывіста кампаніі “Гавары праўду” з Мінска Міхася Пашкевіча прывезлі ў Слонімскі РАУС, дзе ён напісаў тлумачальную пра тое, што рабіў. Праз гадзіну спадар Пашкевіч пакінуў памяшканне міліцыі і далучыўся да сваіх сяброў.