viasna on patreon

Паўла Севярынца наведаў Паніка

2012 2012-02-22T16:15:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Дарадца па палітыка-эканамічных пытаннях амбсады ЗША ў Беларусі Крыстофер Паніка наведаў Паўла Севярынца, які знаходзіцца на "хіміі" ў Пружанскім раёне.

Размова Крыстофера Панікі і Паўла Севярынца цягнуліся прыкладна паўтары гадзіны. За гэты час яны абмеркавалі становішча ў краіне і сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі. Дыпламат перадаў Севярынцу шмат харчавання, а таксама кнігі фіналістаў літаратурнай прэміі Ежы Гедройца.

Нагадаем, што Павел  Севярынец, сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя", быў  асуджаны  за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня на тры гады «хіміі». Ён адбывае пакаранне ў спецкамендатуры №7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Прадстаўнікі амерыканскай дыпмісіі наведалі спецустанову ўпершыню. Але з улікам таго, што яны кожны раз павінны браць дазвол, калі выязджаюць з Мінска, сустрэча асуджанага палітыка і афіцыйнага прадстаўніка ЗША была санкцыянавана беларускімі ўладамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства