viasna on patreon

Шэрагі страйкаму магілёўскага домабудаўнічага камбінату сталі радзей

2012 2012-03-01T12:38:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/prafsajuzz.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З шасці чалавек, якія ўвайшлі ў страйкам у верасні, верагодна, застанецца ў яго складзе ўсяго адзін чалавек.

Нагадаем, што з кіраўніком страйкаму Алегам Аксёнавым не быў працягнуты працоўны кантракт. Актывіст Свабоднага прафсаюзу спачатку быў звольнены з фармулёўкай “па ўзгадненні бакоў”, аднак пазней з-за парушэнняў умоваў кантракту наймальнікам ён дамогся змянення фармулёўкі ў працоўнай кніжцы – з-за невыкананне ўмоваў кантракту наймальнікам. Такая фармулёўка дала магчымасць атрымаць дадатковыя тры сярэдніх аклады.

Акрамя Алега Аксёнава звольніўся з працы яшчэ адзін чалавек і яшчэ адзін мае намер перайсці на іншае месца працы. Двое сябраў страйкаму ўзялі неаплачваемы адпачынак і з’ехалі на заробкі ў Расію. Са словаў Алега Аксёнава, малаверагодна, што рабочыя вернуцца назад на працу.

Тым не менш кіраўнік страйкаму адзначае, што з выстаўленых дырэкцыі 10 умоваў на дадзены момант з агаворкамі выканы толькі чатыры.

“У першую чаргу хачу адзначыць, што праз тры месяцы з моманту стварэння страйкаму заробак у рабочых вырас болей чым у два разы. Заробак за студзень склаў у сярэднім каля 2,6 мільёнаў рублёў. Акрамя гэтага ўсім было выдадзена новае спецадзенне, уключана гарачая вада ў душавых, пастаўлены сталы для абеду ў распраналцы. Нечага мы канешне дамагліся, аднак не ў той меры, чаго б хацелася”, - гаворыць Алег Аксёнаў.

“Акрамя гэтага брыгаду, у якой я працаваў і ў якой было тры сябры страйкаму з шасці, аб’ядналі з іншай. Гэта звязана з тым, што брыгада была не цалкам укамплектаваная. Увогуле, пытанне з недахопам кадраў застаецца вострым, бо людзі працягваюць звальняцца і з’язджаць на працу ў Расію. У снежні мінулага года звальняліся цэлымі брыгадамі і з’язджалі на заробкі”, - працягвае актывіст Свабоднага прафсаюзу металістаў.

Тым не менш, нягледзячы на панесеныя страты ў шэрагах страйкаму, кіраўніцтва Свабоднага прафсаюзу металістаў працягвае падтрымліваць сувязь з работнікамі прадпрыемства і аказваць ім неабходныя кансультацыі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства