ароапрооапро апроа проапро апроапроапр оапро
Незалежны дэпутат Бабруйскага гарсавету Вячаслаў Сьвізуноў патрабуе аднаўленьня на працы ў якасьці дырэктара жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Ленінскага раёна. Яго звольнілі 17 ліпеня за ігнараваньне ўказаньняў вышэйшага кіраўніцтва.
Адзін раз ужо Ленінскі раённы суд Бабруйска аднаўляў спадара Сьвізунова на працы. Ён, былы старшыня гарадзкіх суполак Партыі БНФ, БГК, БАЖ, выдавец і рэдактар незалежнай газэты 'Крынічка Бабруйская', са згоды дэпутатаў Бабруйскага гарсавету быў адхілены ад дырэктарства ў лістападзе 2005 году. У студзені 2006 году гарадзкі суд прызнаў звальненьне незаконным і сваёй пастановай аднавіў яго на пасадзе дырэктара.
Сёньня Ленінскі раённы суд Бабруйска разглядае пазоў Вячаслава Сьвізунова да адміністрацыі ЖКГ горада, дзе ён патрабуе чарговага аднаўленьня на працы.